luchecon (luchecon) wrote,
luchecon
luchecon

Россиянин думал, что ему закон в Беларуси не писан?

Российский журналист, видите ли, думал, что штрафы - это для белорусских лохов, а на белую российскую кость штрафы не распространяются.

Причем журналиста удивило: почему заранее не предупредили, что правила страны-пребывания нужно соблюдать? Он думал, что россиянам в Беларуси закон не писан?

Ан нет, писан.

Надо платить.

И это правильно.


***

Расійскі журналіст абураны: даішнікі спынілі яго на выездзе з Беларусі і спагналі штрафы адразу за 8 перавышэнняў хуткасці
Журналіст маскоўскага выдання «Новые ізвестія» пакрыўдзіўся на беларусаў: маўляў, рускіх «абуваюць» на мяжы. А прычынай стала ўсяго толькі патрабаванне сплаціць перад выездам з краіны штрафы за перавышэнне хуткасці.

«Выязджаючы ў пачатку чэрвеня ў Беларусь, я спецыяльна паглядзеў форумы аўтааматараў, дзе бывалыя ездакі прамым тэкстам паведамлялі: ганяць у суседняй дзяржаве можаце як душы заўгодна, паколькі штрафы з відэакамер у Расію не прыходзяць, — яны, маўляў, толькі для мясцовых. Тым больш што ездзіць па трасе, якая вядзе ў Еўропу, адно задавальненне. У адрозненне ад расійскага ўчастка дарогі Масква-Брэст, на беларускай — велізарная раздзяляльная паласа і шырокія абочыны. Не дарога, а ўзлётная паласа, на якой і 180 км на гадзіну здаюцца зусім не бязмежнай рызыкай!» — піша журналіст Сяргей Львоў.

Вось толькі «паганяць як душы заўгодна» без наступстваў не атрымалася. За 500 метраў да мяжы машыну Львова спынілі даішнікі і папрасілі аплаціць парушэнні, якія трапілі на відэакамеры. Іх за тры дні ў расейца набралося аж 8, агулам на 243 беларускія рублі.

Львова здзівіла, што плаціць трэба ў беларускіх рублях ці банкаўскай карткай. Рускія рублі і іншую валюту ў яго не прынялі.

Прычым, адзначае ён, разам з ім за штрафы спынілі яшчэ некалькіх кіроўцаў. Па словах журналіста, з некаторых кіроўцаў патрабавалі грошы за парушэнні, якія назбіраліся за апошнія некалькі гадоў транзітных паездак праз Беларусь.

Таксама журналіст здзівіўся — чаму гэта яго не папярэдзілі пра такі сюрпрыз пры ўездзе ў краіну?

...У ДАІ Віцебскай вобласці кажуць, што нічога дзіўнага няма. Па такой сістэме праца ідзе ўжо даўно. Калі на камеру трапляе машына, на якой ёсць парушэнні, праз пару соцень метраў яе спыняць і папросяць аплаціць штрафы. Праўда, даішнікі не змаглі адказаць, што будзе з кіроўцам, у якога раптам не хопіць грошай на аплату.

Мабільны пункт кантролю аплаты на трасе М1 пачаў сваю працу яшчэ ў канцы 2017 года, распавялі «Нашай Ніве» ў кампаніі «Бяспечныя дарогі», што займаецца сістэмай фотафіксацыі парушэнняў.

Пункты кантролю аплаты працуюць ва ўсіх абласцях краіны, на асноўных транспартных патоках, дзе рухаюцца госці Беларусі, знаходзяцца яны там па рашэнні ДАІ.

Мабільны пункт пакуль што толькі адзін на ўсю краіну, ён і стаіць на М1. Як доўга ён будзе там знаходзіцца, вырашаць таксама даішнікам.
Tags: законодательство, россияне, транспорт-авто
Subscribe

promo luchecon april 1, 2014 14:26 2
Buy for 10 tokens
"Если первым не писать людям и не навязываться, то можно обнаружить, что, в принципе, никому ты и не нужен". Афоризм для промоутеров.
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 6 comments