"Вага", якую сёлета набыў еўра, скарэктавала, мабыць, адносiны многiх нашых грамадзян да гэтай валюты. Амерыканскi долар, да якога прызвычаiлiся больш i якi пакуль пераважае ў накапленнях насельнiцтва, наадварот, — расчараваў.
— I чаго ў такiм разе трэба чакаць?
— Большасць экспертаў прагназуюць, што ў перспектыве еўра будзе расцi i надалей. Аднак тут неабходна ўлiчваць пэўныя фактары, якiя могуць адбiцца на сiтуацыi з доларам i еўра. Першы фактар, напрыклад, той, што ЗША i далей будуць праводзiць палiтыку аслаблення долара для павышэння сваёй канкурэнтаздольнасцi. У гэтым выпадку на самай справе курс еўра будзе далей расцi. Цалкам верагодна, што нейкiя краiны, у якiх валютныя запасы былi ў доларах, пакрысе iх скiдваюць i пераводзяць у еўра, гэта значыць, долары выносяцца на рынак i павялiчваецца попыт на еўра — тады курс апошняга таксама будзе павышацца. Трэцi фактар, аднак ён дзейнiчае ў адваротным напрамку, — у Еўрасаюз прынята шмат адносна слабых эканамiчна краiн, якiя ў гэтым сэнсе прайграюць асобным штатам Амерыкi. I гэтыя краiны даводзiцца моцна падтрымлiваць, гэта значыць, рэальных эканамiчных прадпасылак для доўгачасовага шматгадовага росту курса еўра адносна долара асаблiва i нябачна. Тут, хутчэй за ўсё, iдзе сярэднетэрмiновая тэндэнцыя, якая вынiкае з iмкнення еўрапейскiх грашовых органаў зрабiць еўра рэзервовай валютай, i тэндэнцыi амерыканцаў аслабiць долар для павышэння сваёй канкурэнтаздольнасцi. Кiтай, напрыклад, спецыяльна панiзiў курс юаня, каб iх прадукцыя стала канкурэнтаздольнай у свеце. Калi Еўропа будзе працягваць палiтыку павышэння курса еўра, то эканамiчныя перспектывы ў яе не вельмi добрыя. Таму, я думаю, што ў рэшце рэшт сiтуацыя не такая ўжо i адназначная, i, на мой погляд, еўра ўжо некалькi пераацэнены.
— Як у гэтай сiтуацыi зарыентавацца людзям, якiя не ведаюць, чаму аддаць перавагу — трымаць зберажэннi ў доларах, еўра, беларускiх, цi расiйскiх рублях? Што б вы iм параiлi?
— Мне падаецца, што зараз усё ж такi лепш трымаць грошы ў беларускiх рублях на дэпазiтах, таму што Нацыянальны банк пакуль не панiзiў стаўку рэфiнансавання. Калi ж вы хочаце трымаць грошы ў валюце, то можна разбiць iх на тры "кошыкi": у адзiн пакласцi долары, у другi — еўра, у трэцi — расiйскiя рублi. Мяркую, што ў блiжэйшыя гады Расiя будзе развiвацца цалкам паспяхова, i яе валюта дастаткова падмацавана.
— Магчыма, выбiраючы памiж доларам i еўра, трэба ўсё ж такi аддаць перавагу апошняму, курс якога сёлета iмклiва рос i прынёс неблагiя даходы трымальнiкам гэтай валюты?
— Усё залежыць ад сусветных падзей. Чаму так скокнуў курс еўра ў гэтым годзе? Таму што ў ЗША здарыўся iпатэчны крызiс. Аналагiчная сiтуацыя можа назiрацца пры сур’ёзным эканамiчным i палiтычным крызiсе за мяжой. Аднак у мяне няма нiякай упэўненасцi, што наступны крызiс здарыцца менавiта ў ЗША, а не ў Еўропе. I таму чакаць, што будзе стопрацэнтны выйгрыш зноў па еўра, — я так не думаю. У сэнсе даходнасцi беларускiя рублi больш выгадныя. Iншая справа, калi будзе прынята рашэнне аб тым, каб адпусцiць курс долара ў адносiнах да беларускага рубля. Аднак я думаю, што ў блiжэйшы час курсавая палiтыка ў адносiнах рубель-долар будзе захоўвацца".

Journal information