"— Тое, што долары не ператворацца ў фанцiкi, пра гэта заявiў кiраўнiк Федэральнай рэзервовай сiстэмы ЗША: ён не прыхiльнiк слабага долара, — кажа кiраўнiк Цэнтра макраэканамiчных даследаванняў Iнстытута эканомiкi Нацыянальнай акадэмii навук Аляксандр Лучанок. — Тое, што цяпер курс долара знiжаецца, дык так адбываецца кожны год да лета. Адна з прычын такой сiтуацыi, у прыватнасцi, у тым, што павялiчваецца плынь турыстаў у Еўропу, попыт на еўра павялiчваецца i курс еўрапейскай валюты расце. Што ж датычыцца суадносiнаў долар/еўра, то звярнiце ўвагу, што пры наяўнасцi крызiсных умоў курс долара расце. Таму што амерыканскiя iнвестары iмкнуцца вярнуць долары ў сваю нацыянальную эканомiку для закрыцця дзiрак. А калi сусветная сiтуацыя паляпшаецца, то адбываецца наадварот, долары ўкладваюцца ў эканомiку iншых краiн. Гэта значыць, тое, што курс долара слабне ў адносiнах да iншых валют, сведчыць, хутчэй за ўсё, пра наступнае: сусветная эканомiка выходзiць з крызiсу.
— Многiя эксперты, якiя выступаюць пераважна "за" еўра, цi iншую валюту i "хаваюць" у сваiх прагнозах долар, кажуць пра тое, што скачок цэнаў на нафту, далейшы яе рост — яшчэ адзiн доказ таго, што "амерыканцу" канец. Маўляў, долар будзе i надалей слабнуць, i нiхто не збiраецца потым займацца яго "рэанiмацыяй"?
— Я да росту цэнаў на нафту падышоў бы па-iншаму: ён сведчыць пра тое, што попыт на вуглевадарод расце, што зноў жа сведчыць пра выхад эканомiкi з крызiсу. А тое, што долар пры гэтым таннее, то так, ёсць такая заканамернасць — па меры росту цэнаў на нафту амерыканская валюта слабне. Аднак я не хацеў бы адназначна казаць, што долар "адпушчаны".
— Тым больш, што ў рэзервах многiх краiн празмерна вялiкiя запасы долараў. Але ж ёсць i такое меркаванне, што краiны пачынаюць пакрысе выводзiць з золатавалютных рэзерваў амерыканскую валюту. Цяпер шмат спекуляцый i вакол Кiтая, якi ўмудрыўся накапiць больш за ўсiх долараў: як мяркуеце, гэтая краiна здольная падставiць "падножку" амерыканцам, адышоўшы ад iх валюты?
— Рэзкiя рухi супраць амерыканскай валюты Кiтай наўрад цi будзе рабiць. Кiтай трымае абмежаваную суму долараў у сябе ў "засеках" — гэта нявыгадна. Хутчэй за ўсё, грошы гэтай краiнай укладзеныя ў дзяржаўныя казначэйскiя абавязацельствы ЗША i яны працуюць у эканомiцы апошняй краiны. Тое ж, што яны лiчацца за Кiтаем, так, гэта кiтайцаў крыху непакоiць, таму што даходнасць па паперах Злучаных Штатаў падае. Вядома ж, Кiтай будзе пакрысе пазбаўляцца ад долараў, але паўтаруся, рэзка рабiць гэтага не будзе. У выпадку, калi гэта краiна выкiне iстотную суму амерыканскай валюты на сусветны рынак, долар дакладна абвалiцца. А гэта кiтайцам зноў жа нявыгадна.
— На ваш погляд, 1,4 долара за еўра — рэальны курс?
— Разумееце, я заўсёды сумняваюся ў тэрмiне "рэальны". Што значыць рэальны? Ён аб'ектыўна адлюстроўвае сiтуацыю, што склалася на сёння, суадносiны попыту на тую цi iншую валюту. Любы курс рэальны, нават калi сiтуацыя, што склалася, абумоўлена спекуляцыяй па той цi iншай валюце. Калi ж паставiць пытанне справядлiвыя суадносiны цi не, я лiчу, што цалкам справядлiвыя.
здесь
Journal information