luchecon (luchecon) wrote,
luchecon
luchecon

Я прав или нет?

Уже два и СМИ, и просто знакомые просят объяснить причины снижения курса доллара.
Вот что нафантазировал по телефону белорусскоязычной газете:
"Яшчэ тыдзень таму, назiраючы, як у "абменнiках" курс долара iмклiва рухаўся ўгору i перасягнуў быў мяжу ў 2900 рублёў, цяжка было меркаваць, што амерыканская валюта можа раптоўна асадзiць назад. Тым не менш так адбылося: напачатку тыдня, калi на сусветных рынках адбылося рэзкае падзенне абменнага курсу долара, патаннеў ён i ў нас — з колiшнiх 2890 рублёў за адзiн долар, вызначаных галоўным банкам на мiнулым тыднi, да 2785 па вынiках учарашнiх таргоў на Беларускай валютна-фондавай бiржы.
Затое еўра адносна долара за тыдзень на сусветных рынках, а таксама i ў нашай краiне, набраў зайздросную дынамiку росту: калi напачатку тыдня еўрапейская валюта таргавалася ў раёне 1,3 долара, то ўчора на валютных рынках курс замацаваўся на велiчынi 1,36. Дастаткова заўважыць, што курс беларускага рубля да еўра, што ўстанаўлiваецца Нацбанкам у рэспублiцы, вырас за тыдзень з 3695 да 3812 рублёў за адзiн еўра.
Мiж iншым, адкуль дзьме вецер — эксперты разабралiся без цяжкасцяў: на сiтуацыю паўплывалi навiны з ЗША, дзе збiраюцца патрацiць вялiкiя грошы на новую стабiлiзацыйную праграму. А аналiтыкi найбуйнейшага еўрапейскага банка, швейцарскага UBS, зазначаюць, што ў найблiжэйшы час курс еўра здольны падняцца нават да суадносiнаў 1:1,4.
— Цяперашняе абясцэньванне долара абумоўлена тым, што Федэральная рэзервовая сiстэма ЗША пачала актыўную эмiсiю долараў для падтрымкi сваёй эканомiкi, — кажа i кiраўнiк цэнтра макраэканамiчнага рэгулявання i iнстытуцыяналiзму Інстытута эканомiкi НАНБ Аляксандр Лучанок. — А паколькi павялiчваецца доларавая грашовая маса, а таварная маса практычна засталася нязменнай, натуральна, амерыканская валюта пачынае абясцэньвацца.
— Аб’яўленая ЗША новая стабiлiзацыйная праграма скарэкцiравала i сусветныя цэны на нафту, кошт барэля якой скокнуў вышэй за адзнаку ў 50 долараў?
— Што натуральна, паколькi цана на "чорнае золата" лiчыцца ў доларах. Долар абясцэньваецца, i нафта ў доларавым эквiваленце павiнна даражаць.
— На ваш погляд, як доўга можа працягвацца тэндэнцыя па ўмацаваннi еўра да амерыканскай валюты?
— Паколькi Злучаныя Штаты абвясцiлi аб адным трыльёне доларавай эмiсii, то, мяркую, усё толькi пачынаецца, i на працягу года долар будзе абясцэньвацца.
— Разам з тым, эксперты UBS перакананыя, што пасля падзення курса долара пачнецца яго рост i пазней — яшчэ сёлета — еўра ўпадзе да суадносiнаў 1 да 1,2. Долар акрыяе, лiчаць яны, таму што еўрапейскi цэнтрабанк будзе вымушаны ўслед за ФРС прыступiць да пашырэння грашовай масы ў зоне еўра.
— Разумееце, гэта цалкам верагодна. Аднак гэта не курс долара акрыяе, а i еўрапейская, i амерыканская валюта фактычна абясцэняцца. Паўтаруся, такое цалкам верагодна, i нiчога страшнага ў гэтым не будзе. Але, мяркую, што еўрапейская сiстэма больш бюракратычная i там будуць друкаваць значна менш еўра, чым долараў — у ЗША. Таму еўрапейская валюта будзе абясцэньвацца значна менш".
Tags: валюта
Subscribe

promo luchecon april 1, 2014 14:26 2
Buy for 10 tokens
"Если первым не писать людям и не навязываться, то можно обнаружить, что, в принципе, никому ты и не нужен". Афоризм для промоутеров.
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 22 comments